Блогер NEXTA нагадаў у сваім Telegram’е, што летась у лесе пад Берасцем знайшлі цела Валерыя Калькіса, які вучыўся разам з Яўгенам Патаповічам.
Цела працаўніка крымінальнага вышуку Маскоўскага РАУС Берасця знайшлі 12 верасня 2018 г. Тады праваахоўнікі паведамілі, што смерць наступіла ў выніку агнястрэльнага ранення. Паводле афіцыйнай версіі, міліцыянт застрэліўся.
NEXTA сцвярджае, што Калькіс і Патаповіч вучыліся ў адной групе ў Магілёўскім інстытуце МУС і ведалі адзін аднаго.
Нагадаем, што паводле Следчага камітэту, Яўген Патаповіч таксама мог застрэліцца.
Цела Яўгена Патаповіча знайшлі ў лесе пад Магілёвам.
ЮВ belsat.eu