Гэта дыслексія ці вы проста дрэнна вучыліся?

Дрэнныя адзнакі ў школе – не заўсёды лянота. Гэта можа быць распаўсюджанае захворванне, якое называецца дыслексія. Чалавек блытае літары, перастаўляе месцамі склады і мае цяжкасці пры чытанні. Праблема не праходзіць з гадамі ды можа захоўваецца цягам усяго жыцця чалавека.

Дыслексія ёсць у кожнага дзясятага чалавека ў свеце. У развітых краінах, кшталту ЗША і Вялікабрытаніі, па гэтай тэме і распрацаваны спецыяльныя дзяржаўныя праграмы падтрымкі. У Беларусі займацца гэтым і павышаць узровень дасведчанасці будзе прыватная ініцыятыва Dyslexia Belarus. Яе ініцыятарка Валерыя Бабкова, даведаўшыся пра існаванне такога дыягназу, не знайшла дастаткова інфармацыі на расейскамоўных сайтах і нават тэматычных форумах. Сёння над праектам працуе каманда, удзельнікі якой навучыліся жыць з дыслексіяй і дамагліся поспехаў у сваёй справе. Каманда плануе правядзенне адукацыйных праектаў, навуковых канферэнцый, а восенню – стварэнне прафесійнай асацыяцыі.

Малюнак: ДЛ/belsat.eu

Што такое дыслексія?

Гэта нейрапсіхалагічнае захворванне, якое абсалютна не ўплывае на развіццё інтэлекту. Сярод дыслексікаў было мноства геніяльных людзей – напрыклад, Айнштайн, Стыў Джобс. У такіх людзей іншая спецыфіка апрацоўцы інфармацыі, але наша адукацыйная сістэма не ўлічвае гэтыя асаблівасці. Ды і самі бацькі жадаюць бачыць адразу генія, каб дзіцё навучылася чытаць раней, чым хадзіць. Як вынік, дзіцё, якое і так мае складанасці, пакутуе ад асуджэння асяроддзя, замыкаецца ў сабе.

Малюнак: ДЛ/belsat.eu

Удзельніца ініцыятывы Dyslexia Belarus Воля Мжэльская прызналася, што хварэе дыслексіяй. У дзяцінстве яна адчувала цяжкасці ў навучанні, ніхто не мог зразумець, што адбываецца. Нягледзячы на ​​тое, што прайшло шмат часу, і сёння ў школах нічога не змянілася. Праблема становіцца відавочнай у 2-3 класе. Настаўнікі кажуць, што дзіцё лянівае і ня хоча вучыцца. Справіцца памогуць нейрапсіхалогіі, якія трэніруюць на цэласнасць успрымання. Лічыцца што за год – два можна выправіць дыслексію, калі ёсць падтрымка бацькоў і любімае хобі.

Малюнак: ДЛ/belsat.eu

Прыкметы дыслексіі

– узнікненне складанасцяў з паўторам рытмаў;

– манатоннае чытанне, у якім дзіцё мяняе склады месцамі і выдумляе словы;

– блытанне па напісанні літар, няправільнае становішча рукі пры пісьме;

– складанасць у паўтарэнні лічбаў у люстраным парадку;

– складанасці з разуменнем прачытанага тэксту і пераказамі, галаўныя болі пры чытанні;

– няёмкасць і лёгкія парушэнні дробнай маторыкі;

– цяжкасці ў засваенні навыку арыентацыі па гадзінах (са стрэлкамі) і разуменнем цыклічнасці часу, пароў года;

– адставанне дзіцяці як мінімум на 2 гады – па навыках чытання і пісьма.

Малюнак: ДЛ/belsat.eu

Шмат дыслексікаў ненавідзяць школу

Дыслексія – гэта асаблівасць пабудовы мозгу, у кожнага будзе сваё праява. Каб зразумець ці ёсць праблема, трэба звярнуцца да спецыялістаў. Ініцыятыва Dyslexia Belarus будзе складаць інстытуцыі для бацькоў і таксама дапамагаць дарослым дыслексікам.

Наталя Аўсянік, кандыдат псіхалагічных навук, шмат гадоў працуе з дзецьмі з дыслексіяй. Яна кажа, што праблема носіць масавы характар. Але з-за складанасці пастаноўкі такога дыягназу няма дакладных статыстык, як няма і спецыяльных праграм, якія дапамагаюць дзецям справіцца з марудлівасцю.

Малюнак: ДЛ/belsat.eu

– Наша замацаваная і адназначная сістэма навучання згубная для ўсіх дзяцей з нямоцным нервовай сістэмай. Праблема, што біялагічны матэрыял – самі дзеці – зараз слабы. Вялікая выбарка: усіх захоўваем, усе выжываюць. Калі параўноўваць з нормай дваццатага стагоддзя, калі выжыў да пачатковай школы – ужо дакладна волат. Медыцына ступіла наперад, а сістэма адукацыі працягвае задаваць роўныя ўмовы для ўсіх.

Малюнак: ДЛ/belsat.eu

Усе дзеці дабіраюцца да ВНУ, іх дацягваюць бацькі і настаўнікі. Там дзеці ў загадным парадку пішуць вялізныя канспекты лекцый. Пісаць пад дыктоўку – гэта сумна і не эфектыўна. У нас сістэма адукацыі інертная, з іншых часоў, разлічаная толькі на адзін тып нервовай сістэмы, на пэўную функцыянальную сіметрыю. Таму ёсць толькі адзінкі, каму нармальна вучыцца, астатнія ж выбіваюцца за рамкі, ім не камфортна. Таму так шмат людзей, якія ненавідзяць школу, ненавідзяць ВНУ і мараць, каб вучоба як мага хутчэй скончылася, – кажа Наталля Аўсянік.

ЛП belsat.eu

Hавiны