Францыя гатовая паслаць міратворцаў на Данбас


Міратворцы ААН.
Фота: ALI HASHISHO / Reuters / Forum

Французскія ўлады гатовыя накіраваць сваю міратворчую місію для развязання вайсковага канфлікту на ўкраінскім Данбасе. Пра гэта паведаміў амбасадар Францыі ў Кіеве Эт’ен дэ Пансэн.

«Калі мы ўбачым неабходнасць, мэтазгоднасць і эфектыўнасць такога рашэння, то Францыя, несумненна, не пазбегне сваіх міжнародных абавязкаў як чальца міжнароднай супольнасці, чальца Рады Бяспекі ААН», – адзначыў дыпламат, піша «День».

Меркаванні
Міратворцы Лукашэнкі наўрад ці выратуюць Данбас
2019.09.27 12:58

Паводле яго, у Францыі ёсць досвед падобных аперацый, напрыклад, у Малі.

Але, адзначыў Пансэн, «трэба быць пільнымі і асцярожнымі», каб не паўтарылася сітуацыя з Кіпрам, дзе «блакітныя каскі» працуюць з 1974 года – ужо 45 гадоў, але канфлікт так і не вырашыўся.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў