Еўропа расчараваная выбарамі ў Беларусі


Міністр замежных справаў Вялікай Брытаніі заявіў, што ў Лондане расчараваныя тым, што выбары ў Беларусі не адпавядалі міжнародным дэмакратычным стандартам. У Еўрапарламенце таксама выказалі занепакоенасць, што асноўныя дэмакратычныя правы грамадзянаў падчас выбараў у Парламент у Беларусі былі абмежаваныя.

«Мы заклікаем урад Беларусі працаваць над вырашэннем пытанняў для ўмацавання дэмакратыі ў Беларусі і забеспячэння поўнага ўдзелу выбарнікаў і кандыдатаў у дэмакратычным працэсе», – адзначаецца на сайце МЗС Брытаніі.

У сваю чаргу кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламенту па сувязях з Беларуссю Робэрт Бедрань адзначыў, што цяпер Еўрапейскі парламент не мае афіцыйных адносін з Нацыянальным сходам Беларусі

«Беларусь не праводзіць выбары ў адпаведнасці з міжнароднымі дэмакратычнымі стандартамі і не выконвае свае абязальніцтвы, калі вядзецца пра захаванне асноўных свабодаў і вяршэнства закона», – гаворыцца паведамленні Робэрта Бедраня.

Hавiны
«Татальнае шальмаванне». МЗС пракаментавала ацэнку АБСЕ выбараў у Беларусі
2019.11.19 11:32

Падчас галасавання на выбарчым участку 17 лістапада кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў, што практычна не пераймаецца тым, ці будуць выбары прызнаныя за мяжой.

«Але я з гэтай нагоды парыцца не прывык», – падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Ён адзначыў, што ў краіне праводзяць выбары перш за ўсё для свайго народа і па існым заканадаўстве.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, ці будзе балатавацца на шосты тэрмін
2019.11.17 12:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў