Дзярждэп ЗША: Майк Пампэёў сустрэнецца з Лукашэнкам і Макеем


Дзярждэпартамент ЗША анансаваў дату візіту Майкла Пампэёў у Беларусь.

У Беларусь кіраўнік вонкавапалітычнага ведамства прыляціць 1 лютага. Дзяржсакратар мае намер сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем.

Амерыканскі чыноўнік прыляціць у Менск, каб «пацвердзіць жаданне нармалізаваць нашыя двухбаковыя адносіны».

Перад візітам у Беларусь Пампэёў наведае Украіну, а з Менску паляціць Цэнтральную Азію.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў