Дзень Волі сёлета адзначаць онлайн. План святкавання


Каманда актывістаў, якая ладзіла святкаванне БНР-100 прапануе сёлета адзначыць 102-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў фармаце онлайн-свята. У праграме пад назваю «Годны Дзень Волі» паўдзельнічаюць вядомыя дзеячы культуры, музычныя гурты, грамадскія актывісты і палітыкі.

Усе масавыя мерапрыемствы арганізатары вырашылі адмяніць праз распаўсюд каронавірусу ў Беларусі.

«Сітуацыя з пандэміяй сёлета сарвала планы ўсяму свету, у тым ліку перашкодзіла і нашым задумам на 25-е. Мы рыхтавалі некалькі розных мерапрыемстваў, але каронавірус іх усе перакрэсліў», – піша ў Facebook Эдуард Пальчыс.

Арганізатары звяртаюць увагу, што і раней яны сцвярджалі пра неабходнасць дэцэнтралізацыя святкавання.

25 сакавіка а 18.00 на адмысловым сайце hodna.by і ва ўсіх сацыяльных сетках распачнецца жывая трансляцыя канцэрту.

Таксама ініцыятары фармату заклікаюць распавядаць, як беларусы святкуюць Дзень Волі ў сацсетках пад хэштэгам #БНР102.

Пакрыць выдаткі на правядзенне канцэрту можна праз краўдфандынгавы сервіс molamola.by

На сайце bnr.by можна знайсці падрабязны план дэцэнтралізацыі Дня Волі, які складаецца з чатырох крокаў, якія дапамогуць кожнаму беларусу самастойна адзначыць гэтую дату.

Што можна зрабіць 25 сакавіка:

– размясціць нацыянальныя сімвалы Беларусі на сваім балконе, у аўто, акне кватэры ці двары дома,

– павіншаваць з Днём Волі сяброў, родных і знаёмых у сацыяльных сетках, на працы ці ў навучальнай установе,

– увечары 25 сакавіка а 21:00 запусціць святочны феерверк,

– арганізаваць самастойнае адзначэнне Дня Волі ў сямейнай ці сяброўскай кампаніі, а наша анлайн-трансляцыя дадасць вашаму святкаванню адчуванне сувязі з усімі беларусамі, якія падтрымаюць гэты план.

А вось гэтак Дзень Волі святкавалі год таму:

КА belsat.eu

Стужка навінаў