Вырак суду Аватараў выслухаў у кайданках. Ён паспрабаваў зрабіць заяву, пакуль канвой не выгнаў з залы прэсу. Маці Аватара адмовілася размаўляць, пагражаючы судом.
Па кожным з артыкулаў абвінавачвання – частка 2 артыкула 295 («Незаконныя дзеянні з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў») і частка 2 артыкула 228 у рэдакцыі 2012 году (кантрабанда зброі)– суддзя Жанна Жукоўская асудзіла Аватарава на 4 гады пазбаўлення волі. Шляхам частковага накладання вырак падсуднаму – 5 год калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пакуль прысуд не ўступіць у сілу, Тарас Аватараў будзе знаходзіцца пад вартай.
Рэчавыя доказы – бронекамізэлька, сігнальны пісталет і бацінкі, якія належаць Тарасу, знішчаць.
Пасля агалошвання выраку хлопец, як і цягам усяго працэсу, стаў рабіць заяву. «Учора Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што нясе адказнасць за Следчы камітэт», – заявіў падсудны. Канец фразы пра зварот да прэзідэнта ніхто не пачуў: супрацоўнікі міліцыі загадалі прысутным пакінуць залу суда.
ХМ, belsat.eu