Дэлегацыі сямі краінаў пакідаюць ПАРЕ праз Расею


Дэлегацыі Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Славакіі і Украіны ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы датэрмінова пакідаюць летнюю сесію праз вяртанне дэлегацыі Расеі ў ПАРЕ. Такую заяву зачытала 26 чэрвеня дэпутатка ад Украіны Алена Сотнік, паведамляе УНІАН.

Hавiны
ПАРЕ вярнула Расеі ўсе правы і заклікала вярнуць доўг
2019.06.26 20:15

У заяве адзначаецца, што аднаўленне правоў расейскай дэлегацыі без выканання Масквой патрабаванняў асамблеі супярэчыць асноўным каштоўнасцям Рады Еўропы і яе статуту.

«Гэты крок пасылае вельмі няправільны сігнал краіне, якая ўжыла ўзброеную агрэсію, атручванне людзей, невыкананне правоў сваіх грамадзянаў і імкненне дэстабілізаваць дэмакратыю ў Еўропе замест таго, каб спрыяць яе развіццю», – завілі прадстаўнікі сямі краін.

Паводле іх, Раду Еўропы «больш цікавіць абарона дабрабыту агрэсара, чым ахвяраў агрэсіі і рэпрэсіяў».

Аб’ектыў
«Вы або сляпыя, або дурныя, або прадажныя». Расея вяртаецца ў ПАРЕ
2019.06.25 22:03

З гэтай нагоды дэлегацыі семі краін вяртаюцца дадому, каб кансультавацца са сваймі парламентамі і ўрадамі адносна сумесных дзеянняў у Асамблеі на наступных сесіях.

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы 26 чэрвеня пацвердзіла паўнамоцтвы расейскай дэлегацыі без усялякіх абмежаванняў. Аўтарам рэзалюцыі стаў брытанскі дэпутат Роджэр Гэйл. Яе падтрымалі 116 парламентарыяў, 62 прагаласавалі супраць.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў