Былы прэс-сакратар Лукашэнкі прызначаны намеснікам міністра інфармацыі

Павел Лёгкі вызвалены ад пасады дарадцы-пасланніка амбасада Беларусі ў Расеі і прызначаны намеснікам міністра інфармацыі Беларусі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада.

Дарадцам-пасланнікам амбасады Беларусі ў Расеі прызначана Наталля Кіслякова.

Павел Лёгкі ў 2003-2013 гадах працаваў кіраўніком прэс-службы беларускага прэзідэнта. У 2013 годзе быў прызначаны дарадцам у амбасаду Беларусі ў Расеі.

КА, belsat.eu

Hавiны