Нацыянальны статыстычны камітэт распавёў, як змяніліся даходы грамадзянаў Беларусі ў 2019 годзе.
Як паведамляе Белстат, рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў у студзені – кастрычніку павялічыліся на 6,6% да ўзроўню студзеня – кастрычніка 2018 года.
Сярод грашовых даходаў аплата працы займае 64,1 %, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай падобнай дзейнасці – 7,8 %, пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты – 23,4 %, даходы ад уласнасці і іншыя даходы – 4,7 %.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы паказваюць узровень грашовых даходаў пасля выліку падаткаў, збораў і ўзносаў і з улікам інфляцыі на тавары ды паслугі.
МГ belsat.eu