«БелАЗ» хоча прадаваць сваю прадукцыю за крыптавалюту


ААТ «БелАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БелАЗ-Холдынг» разглядае прапановы аб рэалізацыі прадукцыі за крыптавалюту.

Адпаведная інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце прадпрыемства.

«Наяўныя грошы паступова сыходзяць у мінулае, на змену ім ідуць банкаўскія карткі і электронныя гаманцы. Аднак пару гадоў таму з’явілася навінка, якая можа перавярнуць увесь фінансавы свет. Гаворка пра віртуальныя грошы», – адзначаецца ў паведамленні.

Прадпрыемства разглядае прапановы аб рэалізацыі прадукцыі за крыптавалюту з 11 па 30 студзеня.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў