Ананімны аўтар блогу 1863x знаходзіцца ў адным з расейскіх следчых ізалятараў.
1863x паведамляе, што Джона Сільвера, стваральніка сайту, затрымалі расейскія спецслужбы. Падрабязнасці лёсу беларуса абяцаюць паведаміць цягам некалькіх дзён.
1863x – калектыўны блог, прысвечаны спробе аналізу цякучых палітычных падзеяў у Беларусі, Расеі ды Украіне, а таксама беларускай гісторыі і культуры. Непадпісаныя матэрыялы востра крытыкуюць рэжым Лукашэнкі і Пуціна.
Паводле Сільвера, за вядзенне гэтай старонкі беларускія ўлады летась завялі на яго дзве крымінальныя справы – за распальванне нацыянальнай варажнечы і за распаўсюд парнаграфіі.
Ад пераследу блогер вырашыў хавацца ва Украіне. Увесь гэты час ён жыў у Кіеве, адкуль працягваў весці блог.
22 студзеня Сільвер паведаміў, што атруціўся.[/vc_column_text][vc_single_image image=”94910″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]23 студзеня ён пісаў, што ўсцяж ляжыць з атручаннем.
Моладзевы актывіст Павал Юхневіч, які прызнаўся, што ведае Джона Сільвера асабіста, у размове з журналістам распавядае, што блогера нехта выклікаў на сустрэчу ў Расею. Там яго затрымалі і змясцілі ў СІЗА. Кантакту з Сільверам не мае нават ягоная жонка.
Сайт, аднак, працягвае абнаўляцца. Рэдакцыя абяцае, што нягледзячы ні на што працягне працу, і піша, што для вызвалення «баявога таварыша» ім спатрэбіцца дапамога і падтрыманне чытачоў.
ДД, belsat.eu