Беларуса шукалі ў Іспаніі з верталётам. Ён цішком ад сяброў пайшоў у бардэль


Каталонскія ратавальнікі, пажарныя і паліцыянты шукалі беларуса, які знік на адным з пляжаў Коста-Бравы. Праз некалькі гадзінаў ён знайшоўся ў адным з бардэляў у муніцыпалітэце Ла-Жункера, падае «Cronica Global».

Здарэнне адбылося ў мінулую суботу. Беларус разам з сябрамі адправіўся на пляж купацца, але пасля знік, нікога не папярэдзіўшы.

Сябры апавясцілі мясцовую паліцыю, якая распачала пошукі.

Верталёт адмысловага фармавання каталонскай паліцыі «Mossos d’Esquadra», якая брала ўдзел у пошуках беларуса. Ілюстратыўны здымак з «Вікіпедыі»

Пазней аказалася, што мужчына ўзяў таксоўку і паехаў у бардэль.

Ён патэлефанаваў сябрам толькі пасля таго, як выйшаў адтуль.

Цяпер іспанскія медыі задаюцца пытаннем, хто панясе выдаткі на пошукавую аперацыю ў бухце, калі беларус бяспечна бавіўся ў бардэлі.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў