Арыштаваныя дамы і кватэра Бабарыкі


На нерухомую маёмасць патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Віктара Бабарыкі і ягонага сына, а таксама кіраўніка штабу Эдуарда Бабарыкі накладзены арышт, паведамляе TUT.by.

Самі затрыманыя зараз знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

З нерухомасці ў Эдуарда Бабарыка два дамы і двухпакаёвая кватэра ў Менску. 18 чэрвеня ў доме, размешчаным у Мачанах, прайшоў ператрус, а каля другога дому ў Цне дзяжурыла машына з людзьмі ў цывільным.

Менавіта ў Мачанах апошнія гады пражываў Віктар Бабарыка. Дом у Цне наадварот пуставаў. Эдуард Бабарыка пражывае ў мінскай двухпакаёвай кватэры разам з дзяўчынай Аляксандрай Зверавай.

Паводле крыніц TUT.BY, на абодва дамы і кватэру Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК наклаў арышт. Тэрмін арышту не вызначаны.

Hавiны
Церцель распавёў дыпламатам ЕЗ і ЗША пра справу Бабарыкі
2020.06.19 08:11

Нагадаем, Віктар і Эдуард Бабарыкі быў затрыманы 18 чэрвеня пасля допыту ў ДФР, адвакаты не маглі да яго патрапіць. Агулам паводле «справы Белгазпрамбанку», якім кіраваў патэнцыйны кандыдат, затрыманыя каля 20 чалавек.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў