Аляксандр Турчын: Тым невялікім ростам ВУП, што мае нашая краіна, мы абавязаныя ПВТ


Першы віцэ-прэм’ер Аляксандр Турчын на адкрыцці Кастрычніцкага эканамічнага форуму заявіў, што галоўны выклік для Беларусі сёння – гэта неабходнасць падстроіцца пад тэхналагічныя змены свету.

Аляксандр Турчын на КЭФ-2019.
Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu

Турчын адзначыў, што новыя тэхналогіі зрабілі неактуальным шэраг важных пунктаў у дзяржаўнай эканамічнай палітыцы мінулых гадоў. У тым ліку перастае быць актуальным пытанне барацьбы за танную нафту і газ, якое раней было ключавым для эканомікі Беларусі.

Аляксандр Турчын на КЭФ-2019.
Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu

«Цяпер для развіцця і выжывання эканомікі гэтыя пытанні перастаюць быць крытычнымі. Развіццё тэхналогіяў павольна, але няўхільна адводзяць вуглевадароды з першага плана на другі. Працэс гэты яшчэ далёкі ад завяршэння, але ў выніку яго ўжо ніхто не сумняецца», – адзначыў першы віцэ-прэм’ер.

КЭФ-2019.
Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu

Паводле Турчына, сёння на першы план у эканамічным развіцці выходзіць інтэлектуальны прадукт.

«Тэхналогіі мяняюць і жыццё, і эканоміку незалежна ад жадання дзяржавы. Дзяржава можа або падстроіцца пад патрэбы прагрэсу, або ігнараваць. У першым выпадку прагрэс краіны паскорыцца, у другім ён пойдзе акрамя дзяржавы, пакінуўшы яе на абочыне. Але затармазіць або змяніць гэтыя працэсы немагчыма. Найхутчэйшае разуменне гэтага – імаверна, галоўны выклік сёння», – падкрэсліў ён.

КЭФ-2019. Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu
КЭФ-2019. Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu
КЭФ-2019. Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu
Марына Хоружына. КЭФ-2019. Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu
КЭФ-2019. Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu
КЭФ-2019. Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu
КЭФ-2019. Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu
КЭФ-2019. Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu
КЭФ-2019. Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu

Турчын адзначыў, што калі дзяржаўная палітыка супадае з тэхналагічнымі трэндамі, Беларусь дэманструе эканамічны прагрэс. Развіццё IT-галіны гэта пацвярджае.

«Тэмпы росту Парку высокіх тэхналогіяў і IT-галіны на парадак пераўзыходзіць усе астатнія галіны і сферы, – падкрэсліў Турчын. – Па сутнасці, тым невялікім ростам ВУП, што мае нашая краіна, мы абавязаныя ПВТ. Сёння IT-галіна па ўнёску ў ВУП стала ўпоравень з аграрнай сферай, то бок той галіной, якая гістарычна была спецыялізацыяй нашай краіны.

Наагул, маё меркаванне: наступная пяцігодка мусіць і па назве, і па зместу стаць лічбавай. Гэта мяркуе ўсведамленне фундаментальнага факту: лічбавыя тэхналогіі не павярхоўна, а сутнасна мяняюць вытворчыя, лагістычныя, фінансавыя і гандлёвыя працэсы», – адзначыў Турчын.

Нагадаем, са студзеня па верасень 2019 года ВУП Беларусі вырас на 1 %.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў