Аляксандр Лукашэнка звольніў Марыяну Шчоткіну


Марыяна Шчоткіна вызвалена ад пасады нацыянальнага каардынатара па дасягненню мэтаў устойлівага развіцця, паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.

Згодна з пастановай кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, Марыяна Шчоткіна вызвалена ад пасады Нацыянальнага каардынатара па дасягненню мэтаў устойлівага развіцця. На гэтую пасаду прызначаны намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Ісачанка.

У 2009–2017 гадах Марыяна Шчоткіна кіравала Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.

У 2015-м менавіта яна стала ініцыятаркай «падатку для дармаедаў», які выклікаў вострыя пратэсты ва ўсёй краіне. У 2016-м Марыяна Шчоткіна заявіла, што ў Беларусі непазбежнае падвышэнне пенсійнага ўзросту.

Эксперты: на пенсію будзем выходзіць у 65

Падчас таго, як Марыяна Шчоткіна працавала на пасадзе міністра працы, Беларусь апынулася ў дзясятцы краінаў з найгоршымі ўмовамі працы.

У 2017 годзе ў адным з менскіх двароў з’явілася «сцяна Шчоткінай», на якой ананімныя вулічныя мастакі змяшчалі аплікацыі і графіці на вострасацыяльныя тэмы.

«Сцяне Шчоткінай» – год. Што там сёння?

СК belsat.eu

Стужка навінаў