Зяленскі вярнуў грамадзянства Саакашвілі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 28 траўня падпісаў указ, якім вярнуў украінскае грамадзянства былому прэзідэнту Грузіі і губернатару Адэскай вобласці Міхэілу Саакашвілі.

Тэкст дакументу апублікавалі на афіцыйным сайце кіраўніка Украіны.

Міхэіла Саакашвілі пазбавілі ўкраінскага грамадзянства

У ліпені 2017 года былы ўкраінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка пазбавіў Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства, якое сам жа яму і выдаў раней.

Афіцыйная падстава – у 2015 годзе ён нібыта ўказаў недакладную інфармацыю ў заяве на атрыманне грамадзянства і не паведаміў пра судзімасць.

Саакашвілі хоча назад ва Украіну і просіць Зяленскага вярнуць яму грамадзянства

Пасля перамогі на выбарах і інаўгурацыі Зяленскага Саакашвілі напісаў да яго ліст, у якім адзначыў, што яго пазбавілі грамадзянства ў парушэнне канстытуцыі і міжнароднага права, а таксама, што яму не патрэбныя ніякія пасады і прэферэнцыі.

МГ belsat.eu

Hавiны