Зліў сумлення. Апублікавалі спіс дамоў з жыхарамі з COVID-19

Горадня, горад майго дзяцінства і юнацтва, апынулася ў цэнтры пандэмійнага, так бы мовіць, скандалу. Хтосьці «зліў» у телеграм-канал спіс дамоў, у якіх нібыта знаходзяцца агмені каронавірусу.

З якой мэтай гэта зроблена – бог ведае. Нягледзячы на тое, што паводле беларускіх паняццяў Горадня амаль мегаполіс, большасць жыхароў перасякаецца адзін з адным. У крамах і на рынках, у храмах, проста – на вуліцах. Так што аргументацыя –маўляў, мы хацелі ўсіх папярэдзіць – у дадзеным выпадку не працуе. Ну, даведаюцца гараджане, што на вуліцы Сідарава ў двух дамах жывуць інфікаваныя праклятым вірусам, а ў васьмі – не. Што ад гэтага зменіцца?

Толькі адно. Падстаў для панікі стане больш.

Новости
Минские врачи поблагодарили волонтеров, сотрудников ресторанов и тех, кто остается дома
2020.05.05 14:56

Дваццаць шэсць гадоў у Горадні я пражыў на адной і той жа вуліцы, – толькі па чарзе мы пераязджалі з аднаго дома ў самым яе пачатку ў іншы, у самым яе канцы. Там усяго трынаццаць дамоў, бальніца і школа. Дзесяць хвілін хады умераным крокам. Цяпер я ведаю, што ў двух дамах з трынаццаці –«агмені». Астатнія адзінаццаць – эвакуяваць? Гэтыя два – нармальныя савецкія пяціпавярхоўкі, у чатыры пад’езды – замуроўваць, каб ні ўладальнікі кватэр, ні мышы не маглі праслізнуць?

Чаму дзяржаўная эпідэміялагічная служба складае такія спісы, я разумею. Уладзе трэба разумець, у якія бальніцы трэба тэрмінова дадаць ложкі, дзе можа спатрэбіцца апаратура для штучнага вентылявання лёгкіх, якой жыллёва-эксплуатацыйнай службе тэрмінова дадаць антысептыкаў. У нас краіна ўсеагульнай ашалелай ад свайго ўсеўладдзя дзяржавы, гэта праўда, але ў дадзеным-то выпадку ягоныя дзеянні будуць апраўданыя. А вось наколькі апраўданыя дзеянні арганізатараў «зліву»?

Новости
За сутки в Беларуси 861 новый случай заболевания коронавирусом
2020.05.05 14:20

Існуе паняцце: медыцынская таямніца. Нават па нашым заканадаўстве ніхто, акрамя пацыента, не мае права выдаваць яго дыягназ. За гэта прадугледжана крымінальная пакаранне. Выключэнне – калі гаворка ідзе аб судовым працэсе, падчас якога разглядаецца справа аб свядомым альбо выпадковым заражэнні аднаго з удзельнікаў (у дадзеным выпадку пазоўніка) іншым (адказчыкам). Але і ў гэтым выпадку суд не мае права без згоды бакоў рабіць свае пасяджэнні адкрытымі, а ўжо тым больш – абнародваць інфармацыю праз любыя СМІ.

Наш выпадак у гэтую норму закона не ўкладаецца. І телеграм у нас не прызнаны СМІ (у сілу ананімнасці яго аўтараў і карыстальнікаў), і нумары дамоў не ёсць указаннем на канкрэтных людзей, чые сем’і напаткала вось такая хвароба. Адзінае, чым павінен кіравацца чалавек, у чые рукі трапіў падобнага роду дакумент, – гэта здаровы сэнс і сумленне. Крок ён зрабіў відавочна бессэнсоўны.

І, дадам, – несумленны.

Объектив
Детей ведут в «коронавирусные» школы и садики
2020.05.04 23:02

У дамах жывуць дзеці. Часам гэтыя дзеці нават у цяперашніх умовах ходзяць у школу. Каранцін у нас не абвешчаны. Што рабіць настаўніку? Машанька, ты з пятага дома, ты можаш увайсці ў клас, а ты, Лёша, з шостага, табе ўваход строга забаронены? Што рабіць лекару, які працуе са старымі, якіх даводзіцца наведваць дома – бо ніхто не адмяняў іншыя хваробы, уключаючы гіпертанію, напрыклад, або анкалогію. Што, лекар не павінен хадзіць у «чумныя» дамы? Сярэднявеччам у стагоддзе інтэрнэту папахвае.

Я не хаваю сваіх адносінаў да тактыкі, якую абрала ўлада. З майго пункту гледжання – пункту гледжання іншага назіральніка, а не прафесійнага медыка – яна памылковая. Але нават гэтай памылкай нельга апраўдваць публічную подласць накшталт той, пра якую я зараз пішу. А па-іншаму ацаніць «зліў» падобнага роду, прабачце, я не магу.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў