Беларусы Варшавы сабраліся на традыцыйнае шэсце «Чарнобыльскі шлях»


У 38-ую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў Варшаве адбылася традыцыйная акцыя «Чарнобыльскі шлях». Беларусы выйшлі на яе, каб ушанаваць памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы і патрабаваць вывядзення расейскай ядравай зброі з тэрыторыі Беларусі.

Акцыя «Чарнобыльскі шлях» у Варшаве, Польшча. 26 красавіка 2024 года.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Акцыя пачалася з мітынгу каля помніку Мікалаю Каперніку, дзе выступілі лідар НАУ Павел Латушка і прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі ў справе нацыянальнага адраджэння Аліна Коўшык, а працягнулася шэсцем да помніку Марыі Складоўскай-Кюры.

На здымку — Павел Латушка, лідар НАУ.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Даведка

У ноч на 26 красавіка 1986 года на 4-м энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, што блізу гораду Прыпяць тагачаснай Украінскай ССР, праводзілі эксперымент з сістэмай аварыйнага энергазабеспячэння. Здарыўся магутны выбух, які цалкам разбурыў рэактар. На станцыі распачаўся пажар, з рэактару ў асяроддзе аказаліся выкінутыя тоны ядравага паліва і радыеактыўных рэчываў. Небяспечныя рэчывы разляцеліся на сотні кіламетраў, што прывяло да шматлікіх смерцяў і хваробаў.

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў