Журналісту «Медузы» пагражае да 20 гадоў зняволення


Спецкору «Медузы» Івану Галунову выставілі абвінавачванне ў «замаху на збыт наркотыкаў у буйным памеры».

Гэты артыкул Крымінальнага кодэксу Расеі прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 10 да 20 гадоў, паведамляе «Медуза».

Чакаецца, што 8 чэрвеня суд у Маскве абярэ Галунову меру стрымання.

Галуноў сцвярджае, што наркотыкі яму падкінулі паліцыянты. Пасля затрымання 6 чэрвеня журналісту каля 16 гадзін не дазвалялі звярнуцца да адваката. У паліцыі Галуноў быў збіты: паводле медыкаў, якія яго агледзелі, зафіксаванае страсанне мозгу і ёсць падазрэнне на пералом рэбраў.

Паліцыя, доўгі час адмаўлялася ўзяць у Галунова біялагічныя аналізы, якія маглі б пацвердзіць, што ён не дакранаўся да наркотыкаў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў