За бардак у школе Лукашэнка пакараў камуніста і кіраўніка ўраду


19 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб «прыцягненні да адказнасці» топ-чыноўнікаў за непрыняцце захадаў па навядзенню парадку ў школах і невыкананне даручэнняў прэзідэнта Беларусі, паведамляе president.gov.by.

Строгае папярэджанне атрымалі прэм’ер-міністр Сяргей Румас, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, намеснік прэмʼер-міністра Ігар Петрышэнка.

Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка (экс-лідар Кампартыі Беларусі) папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці.

Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту атрымаў даручэнне забяспечыць прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці ў выглядзе вымовы намесніка старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту Прывалава В.А., кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёну Гомля Казачка С.А., намесніка старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэту Атаманчука В.Г.

Hавiны
Забыў дома галаву, каб Лукашэнка не адкруціў: сацсеткі кпяць са «шчанюка» кіраўніка Беларусі
2019.09.19 19:42

Нагадаем, што Лукашэнка адмяніў рашэнне аб звальненні з працы настаўніцы гомельскай школы, якая абяцала забіць вучня партай, а дзіцё назваў «шчанюком», якому варта было б адкруціць галаву.

Hавiны
Лукашэнка: На месцы гэтага настаўніка галаву б адкруціў шчанюку нейкаму
2019.09.19 12:25

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў