У Шклове ў выніку пажару ў прыватным доме загінула 88-гадовая жанчына і яе 62-гадовы сын. Пра гэта паведамляе телеграм-канал Следчага камітэта.
Здарэнне здарылася 25 снежня раніцай. Пажар мясцовыя жыхары заўважылі ў 06:30. У ходзе ліквідацыі пажару ратавальнікі знайшлі трупы 88-гадовай гаспадыні хаты і яе 62-гадовага сына.
«Папярэдняй прычынай пажару з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём», – адзначаюць у СК.
Шклоўскім раённым аддзелам Следчага камітэту па гэтым факце праводзіцца праверка. На месцы трагедыі працуюць працаўнікі праваахоўных органаў.
2019.12.12 12:23
ІІ belsat.eu