У Лос-Анджэлесе самалёт скінуў паліва на школу: пацярпелі дзеці


Дзеці ды дарослыя атрымалі лёгкія траўмы, уключаючы раздражненне вачэй, пасля таго, як самалёт авіякампаніі «Delta» быў вымушана скінуць паліва над Лос-Анджэлесам. Пра гэта паведамляе Пажарны дэпартамент гораду.

Інцыдэнт адбыўся 14 студзеня, калі самалёт рыхтаваўся да аварыйнай пасадкі.

Сярод іншых траўмы вачэй атрымалі навучэнцы адной з пачатковых школаў, якія знаходзіліся на дзіцячай пляцоўцы, калі на яе ўпала паліва. Дапамога спатрэбілася і іншым школьнікам. Агулам пацярпелі 26 чалавек, з іх 17 – дзеці.

Паводле авіякампаніі «Delta», неўзабаве пасля ўзлёту з міжнароднага аэрапорту Лос-Анджэлесу ўзнікла праблема з рухавіком, што запатрабавала хуткага вяртання самалёту ў аэрапорт.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў