У Чашніцкім раёне падчас трэнавання загінуў працаўнік МНС

Ратавальнік загінуў у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкаю на Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

У МНС адзначаюць, што працаўнікі Чашніцкага раённага падраздзялення 17 ліпеня ладзілі трэнаванне на возеры. Пасля яго завяршэння адзін з выратавальнікаў адышоў. Праз некалькі хвілін яго цела знайшлі ў вадзе.

У Берасці застрэліўся афіцэр Следчага камітэту. Раней ён вазіў намесніка дзяржсакратара Савету бяспекі?

Выратаваць працаўніка, якому сёлета спаўняецца 37 гадоў, не атрымалася.

Міністэрства чакае вынікаў экспертызы, якая мусіць дасць адказы на пытанні пра прычыны здарэння.

МГ belsat.eu

Hавiны