У Асіповіцкім раёне адбылося смяротнае ДТЗ


Каля 2 гадзінаў ночы на ​​аўтадарозе Менск-Гомель паблізу вёскі Вайнілава (Асіповіцкі раён) аўтамабіль «Ford Mondeo» здзейсніў наезд на пешахода, які ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС.

Крыніца – t.me/pressmvd

За стырном аўтамабіля быў 41-гадовы жыхар Вілейкі, ён знаходзіўся ў цвярозым стане. Паводле папярэдняй інфармацыі, пешаход 1991 года нараджэння рухаўся па праезнай часткі ў спадарожным кірунку і не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў