І называе арганізацыю «кітайскай марыянеткай», перадае Reuters.
Доналд Трамп разрывае стасункі ЗША з Сусветнай арганізацыяй здароўя праз напружанне ў стасунках з Кітаем на фоне пандэміі каронавірусу. Трамп заявіў, што кітайскі ўрад не падаваў дакладныя звесткі і тым выклікаў сотні тысячаў смерцяў па ўсім свеце.
«Яны (Сусветная арганізацыя аховы здароўя – Belsat.eu) не здолелі правесці запатрабаваныя і неабходныя рэформы. Ад сёння мы прыпыняем стасункі з САЗ і перанакіроўваем гэты сродкі на іншыя міжнародныя і вартыя патрэбы грамадскага здароўя», – сказаў Трамп.
19 траўня ЗША паведамілі аб прыпыненні фінансавання САЗ. Паводле Трампа ўнёскі ЗША ў арганізацыю складаюць $ 450 млн.
Прадстаўнікі САЗ пакуль што не пракаментавалі навіну.
КТ belsat.eu