Сумоўе для беларусаў адмяняецца. Расея спрашчае правіла атрымання грамадзянства


Дзяржаўная дума Расеі прыняла закон, паводле якога сумоўе для грамадзянаў Беларусі і Украіны на прадмет валодання расейскаю моваю падчас прыняцця расейскага грамадзянства адмяняецца, піша interfax.

Законапраект раней падрыхтаваў урад РФ. У дакуменце адзначаецца, што грамадзяне Беларусі і Украіны прызнаюцца носьбітамі расейскай мовы без праходжання сумоўя. Статус носьбіта расейскай мовы з’яўляецца важным для атрымання расейскага грамадзянства. Такім чынам беларусам і ўкраінцам атрымаць пашпарт грамадзяніна РФ стала прасцей.

«Я думаю, што не адбудзецца нейкага павелічэння адтоку беларусаў у Расею, бо і цяпер ніякіх перашкодаў для грамадзянаў нашай краіны ў тым, каб прымаць удзел на расейскім рынку працы няма. Нават перашкодаў для таго, каб атрымаць вышэйшую адукацыю ў РФ на бясплатнай аснове таксама няма. Таму новаўвядзенні ў справе барʼераў на сітуацыю ніяк не паўплываюць», – распавяла «Белсату» Алена Арцёменка.

На думку сацыёлага гэтае новаўвядзенне не мае асаблівага значэння. Тлумачыцца прыняцце новага закону з увагі на геапалітычныя інтарэсы Крамля, у тым ліку і жаданне нейкім чынам прадэманстраваць лідарства ў рэгіёне.

Hавiны
«На калені, халопы, імперыя вярнулася!» Рэпартаж з круглага стала «Россотрудничества» у Менску
2019.10.27 11:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў