Румас лічыць неабходным перагледзець пытанні прафілактыкі наркаманіі


У Беларусі неабходна перагледзець формы і метады прафілактыкі наркаманіі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Сяргей Румас падчас пасяджэння прэзідыума Савету Міністраў, на якім абмяркоўвалася праца па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыка іх ужывання і сацыяльная рэабілітацыяй асобаў, хворых на наркаманію.

«Зыходзячы з сённяшніх рэаліяў, неабходны перагляд існых формаў і метадаў прафілактыкі наркаманіі як з пункту гледжання эканамічнай і сацыяльнай эфектыўнасці, так і з пункту гледжання іх успрымання грамадствам», – лічыць Сяргей Румас, цытуе яго словы прэс-служба Саўміну.

Актуальнымі застаюцца пытанні працы з моладдзю.

«Мноства прафілактычных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ва ўстановах адукацыі, прыносяць не той эфект, на які мы разлічвалі. Маладых людзей працягваюць далучаць да наркаманіі і незаконны абарот наркотыкаў», – канстатаваў кіраўнік ураду.

На яго думку, у барацьбе з наркатычнай пагрозай патрэбна як актыўная пазіцыя дзяржавы, так і неабыякавае стаўленне з боку грамадства. Правільна расстаўленыя прыярытэты дазволілі стабілізаваць абстаноўку ў краіне, звязаную з незаконным абаротам наркотыкаў, скараціць колькасць нарказлачынстваў, асобаў, далучаных да наркаабароту і знізіць колькасць смерцяў ад перадазіроўкі, адзначыў прэмʼер-міністр. Сёння ўвагі таксама патрабуюць пытанні лячэння і рэабілітацыі нарказалежных.

Як было адзначана падчас паседжання, чарговы план па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў на 2019-2020 гады прадугледжвае змяненне, перш за ўсё, падыходаў да прафілактыкі. Акцэнт будзе зроблены на тым, каб праца дзяржавы заключалася не толькі ў медычнай дапамозе нарказалежным, але і ў іх сацыялізацыі. Мерапрыемствы плану будуць рэалізоўваць МУС, Міністэрства аховы здароўя, Мінадукацыі, Мінпрацы, іншыя ведамствы.

Аб’ектыў
Канапацкая хоча, каб за касяк не саджалі. Прапануе змены ў заканадаўства
2018.03.02 21:40

СК, belsat.eu

Стужка навінаў