Размах – «як мінімум Prada». Карыстальнікі пра адкрыццё крамы H&M


Афіцыйна першая крама H&M у Менску адкрые дзверы для наведнікаў 28 верасня. Напярэдадні ж прайшло закрытае адкрыццё з удзелам зорак і журналістаў. Вечарыну з нагоды наведалі таксама прадстаўнікі шведскай амбасады.

Першы магазін шведскага брэнда размясціўся ў гандлёвым цэнтры Galleria Minsk. Традыцыйна марка прадставіць вопратку для жанчын, мужчын, дзяцей і падлеткаў.

Закрытае адкрыццё актыўна каментуюць карыстальнікі сацсетак.

«Сабралі хвацкую тусоўку, заслалі чырвоную дывановую дарожку, на якой тусілі госці. Было абсалютнае адчуванне, што адкрываецца як мінімум Prada, але відавочна не мас маркет», – адзначыла ў facebook беларуская мадель plus size Яўгенія Цюленева.

Галоўны рэдактар Onliner.by Мікалай Казловіч піша, што падчас вечарыны прачуў «чарговую мяжу ў эпосе сумневаў і тугі». Адзначыў журналіст і розніцу ў коштах у Беларусі і за мяжой.

«Няхай прыходзяць сюды вядомыя брэнды, але і кошты хай таксама захопяць. Пажадана польскія. Але гэта ўжо іншая гісторыя».

Рэжысёр і экс-прадзюсар першага нацыянальнага тэлеканалу Уладзімір Максімкаў таксама піша пра вечарыну H&M

«Наступная VIP-тусоўка чакаецца на адкрыцці сеткі крамаў «Усё за 5 рублёў». Гэта я, зразумела, ад зайздрасці».

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў