Пяскоў: З Украінай ідзе праца дзеля абмену ўсіх на ўсіх


Расея зацікаўленая ў абмене затрыманымі з Украінай паводле формулы «ўсіх на ўсіх». Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, каментуючы выказванне міністра замежных справаў Украіны.

«У Расеі былі б рады ажыццявіць абмен «усіх на ўсіх», гэта павінна быць канчатковай мэтай«, – сказаў ён і дадаў, што «пэўная праца ў гэтым кантэксце працягваецца», паведамляе ТАСС.

Hавiны
Асуджанага ў Беларусі ўкраінца Шаройку могуць вызваліць 4 кастрычніка
2019.10.04 10:22

Міністр замежных справаў Украіны Вадзім Прыстайка анансаваў маштабны абмен затрыманымі з Расеяй ужо на наступным тыдні. Паводле яго, новы абмен будзе больш маштабны, чым напачатку верасня.

Дэталяў міністр не ўдакладніў.

Hавiны
35 украінцаў, якія 7 верасня вярнуліся дадому
2019.09.07 14:51

МГ belsat.eu

Стужка навінаў