Працаўнікоў, якія пацярпелі падчас выбуху ў Драгічыне, перавезлі ў сталічную больніцу


Пацярпелых падчас выбуху ў Драгічыне мантажнікаў перавезлі ў сталічны шпіталь. Цяпер працаўнікі ў рэанімацыі, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».

«Маладыя людзі 90 і 84 гадоў нараджэння паступілі ў цяжкім стане з апёкамі твару, тулава, множнымі ранамі. Яны шпіталізаваныя ў рэанімацыйнае аддзяленне, дзе праводзіліся супрацьшокавыя мерапрыемствы, апрацаванне апёкавых паверхняў», – распавёў Міхаіл Роўкач, загадчык аддзялення Драгічынскай цэнтральнай раённай больніцы.

Надзвычайнае здарэнне ў Драгічыне адбылося 9 снежня. Падчас мантажу столі выбухнуў балон з газапаветранай сумессю.

Супрацоўнікі МНС эвакуявалі з дому 35 асобаў. Шпіталізавалі 4 чалавекі: двух мантажнікаў, а таксама жанчыну і падлетка 2005 года нараджэння.

У выніку інцыдэнту пашкоджаныя шэсць кватэраў: выбітыя чатыры вокны, дзве лоджыі, уваходныя і міжпакаёвыя дзверы, пашкоджаныя дзверы тамбура на першым паверсе.

Hавiны
У жылым доме ў Драгічыне адбыўся выбух
2019.12.09 18:53

belsat.eu

Стужка навінаў