«Новае шоу», запісанае ў 2011 годзе з Зяленскім у якасці вядоўцы, выйдзе на НТВ


На расейскім тэлеканале НТВ з 3 траўня распачнецца новае шоў «Магія», вядоўцам якой з’яўляецца абраны прэзідэнтам Украіны Уладзімір Зяленскі. Анонс праграмы апублікаваны на сайце НТВ.

У анонсе да праграмы адзначаецца, што нядаўна абраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заўсёды ведаў сэнс фокусаў!

Піша пра новае шоў і расейская газета «Камерсант». Выданне тлумачыць, што насамрэч тэлешоў было запісана яшчэ ў 2011 годзе, яго стварэннем займалася расейская кампанія «Вайт Медыя» для тэлеканалу «Расея 1». Разам з Зяленскім вядоўцам выступае і Таццяна Лазарава.

Адметна, што Таццяна Лазарава адначасова зʼяўлялася ў 2012 годзе вядоўцай аналагічнай праграмы «Магія» на ўкраінскім тэлеканале 1+1. Час здымкаў праграмы як для расейскага тэлебачання, так і для ўкраінскага пазначаецца як лістапад 2011 году.

У праграме як на расейскім, гэтак і на украінскім ТБ аднолькавая сцэнаграфія. У якасці журы выступаюць таксама аднолькавыя эксперты: Вікторыя Кіо і цыркавы режысёр Валянцін Гнеўшаў.

Hавiны
Зяленскі параіў Пуціну «не спакушаць грамадзянаў Украіны» расейскімі пашпартамі
2019.04.28 09:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў