На падаткавікоў паскардзіцца цяпер можна і праз інтэрнэт


У адпаведнасці з палажэннямі абноўленай рэдакцыі Падатковага кодэкса, беларусы атрымаюць магчымасць падаваць скаргі на рашэнні падаткавікоў, дзеянні або бяздзейнасці службовых асобаў не толькі ў пісьмовай, але і ў электроннай форме. Падобная інфармацыя змяшчаецца ў паведамленні, размешчаным на сайце МПЗ.

Фізічныя асобы змогуць падаць скаргу непасрэдна ў асабістым кабінет падаткаплацельшчыка. А вось юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам усё ж давядзецца выкарыстоўваць электронны лічбавы подпіс пры падачы электроннай скаргі.

Акрамя таго, цяпер скаргу можна будзе накіроўваць непасрэдна адразу ж у вышэйстаячыя органы. Так, у выпадку наяўнасці прэтэнзіяў да інспекцыі раённага ўзроўню, скаргу можна будзе накіраваць адразу ў абласную або менскую гарадскую інспекцыі. Больш за тое, скаргі можна будзе накіроўваць і непасрэдна ў Міністэрства па падатках і зборах.

Hавiны
Нормы ілжэпрадпрымальніцкага закону адлюстраваліся ў падатковым кодэксе
2019.01.25 07:00

СК, belsat.eu

Стужка навінаў