Лукашэнка прывёз Пуціну 4 мяхі сартавой бульбы. Фотафакт


Пра гэта прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі распавяла ў чарговым выпуску праграмы «Макаёнка 9» на тэлеканале «Беларусь-1».

Паводле Наталлі Эйсмант, «суперэлітная» бульба вырасла на прэзідэнцкім гародзе. Падарунак расейскаму прэзідэнту Лукашэнка зрабіў падчас саміту СНД, што адбыўся напрыканцы верасня гэтага года. Эйсмант таксама распавяла, што мінулым разам Аляксандр Рыгоравіч прывёз Пуціну сала.

У эфіры праграмы таксама паказалі ўручэнне навагодняга падарунку. «Усё запакаванае. Усё сваё», – сказаў Лукашэнка кіраўніку Расеі.

Пуцін паціснуў руку і абняў кіраўніка Беларусі.

29 снежня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Уладзімірам Пуціным у Маскве.

ВІДЭА
Пуцін пайшоў ганяць шайбу пасля сустрэчы з Лукашэнкам. Кіраўнік Беларусі адмовіўся гуляць з ім у хакей
2018.12.29 19:46

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў