Хто замінае беларусам «пладзіцца і памнажацца» – ЛГБТ-лобі або чыноўнікі?

Да 1 лістапада ва ўсёй краіне працягваецца збор подпісаў за прыняцце закону супраць прапаганды аднаполых стасункаў, які праходзіць з дабраслаўлення каталіцкага Касцёлу. Сабрана ўжо больш за 25 тысячаў, плануецца – 50 тысячаў. Бланкі з подпісамі грамадзянаў маюць трапіць на стол да Аляксандра Лукашэнкі. Подпісы збіраюцца на пікетах, то бок не онлайн.

Фота: hrodna.life

А зараз давайце на імгненне перанясемся ў Пецярбург. Там зусім нядаўна неабыякавы грамадзянін сярод белага дня заўважыў у вакне жылога дому рознакаляровыя шторы. Грамадзянін не разгубіўся і выклікаў паліцыю. Усё гэта гучыць дзіка, але паліцыя не толькі прыехала, але і «праводзіць праверку».

Фота: hrodna.life

Відавочна, няма вялікай розніцы, ці жыхары той кватэры павесілі вясёлкавыя шторы ў дзіцячым пакоі, ці тое сапраўды хацелі нешта сказаць мінакам – няважна. Галоўнае, што і людзі, і ахоўнікі парадку «адрэагавалі». Справа ў тым, што ў Расеі закон, які пакуль толькі мроіцца нашым каталікам, ужо прынялі [Федэральны закон «Аб абароне дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю». – Belsat.eu]. Як бачым, ён працуе.

Hавiны
Актора з «ЛГБТ-міліцыі» аштрафавалі, іншых двух затрымалі да суда
2018.12.11 16:34

Невядома, ці акурат такой хочуць бачыць Беларусь каталіцкія актывісты, што стаяць каля касцёлаў пасля набажэнстваў з падпіснымі бланкамі «за забарону ЛГБТ-прапаганды». Зрэшты, ва ўсходніх суседзяў ёсць яшчэ шмат чаму павучыцца. Напрыклад, у Саратаве прапанавалі вырубаць кусты, каб за імі не маглі хавацца маньякі, а дзецям спрабуюць усталяваць нармаваныя маршруты з дому да школы і ад школы да дому. Зноў жа, каб маньякі не трапіліся… Можа, і гэта варта браць на ўзбраенне?

Забараніць Фрэдзі Мэрк’юры ды вясёлкавы сцяг?

З вялікай сімпатыяй стаўлюся да Касцёлу і яго асобных прадстаўнікоў, але мяркую, што ані каталіцкія актывісты з бланкамі, ані іерархі, якія даюць ім блаславенне, не разумеюць, якую скрыню Пандоры могуць адчыніць. Забараняць нешта на дзяржаўным узроўні або ўносіць у «экстрэмісцкія спісы» у нас любяць. І могуць. Толькі вось назад гэты механізм не адкручваецца і б’е пасля па кім заўгодна пры кожнай зручнай нагодзе.

Hавiны
Свабодны тэатр шукаў прыязныя для ЛГБТ бары на Зыбіцкай. І знайшоў пяць
2018.12.07 16:49

Што значыць «забараніць ЛГБТ-прапаганду»? Забараніць вясёлкавы сцяг? Забараніць Фрэдзі Мэрк’юры? Забараніць фільм «Жыццё Адэль»? Праводзіць праверкі ў начных клубах, хто там з кім і калі цалуецца? Спыняць на вуліцы парачкі дзяўчат з фарбаванымі ў ружовы валасамі, якія трымаюцца за рукі?

Падобная, і нават троху камічная, сітуацыя атрымалася з забаронай «нацысцкай сімволікі». Чаму камічная? Бо па гэтым артыкуле час ад часу судзяць анархістаў-антыфашыстаў (!), якія, напрыклад, змяшчаюць у сваіх сацыяльных сетках малюнкі з перакрэсленай свастыкай. Маўляў, ёсць выява забароненага сімвалу, а тое, што ён перакрэслены – зусім няважна. Яшчэ больш смешна будзе, калі маладых каталіцкіх семінарыстаў пачнуць цягаць па судах за выяву перакрэсленай вясёлкі ў Facebook ці «УКантакце». Быў бы артыкул, а чалавек – знойдзецца.

Меркаванне
«Папы лезуць у нашыя ложкі»? Беларускія пратэстанты заклікалі забараніць ЛГБТ-прапаганду
2018.09.05 12:59

Кватэры, садкі, дэкрэтныя адпачынкі і стаж – сапраўдныя праблемы

Калі вярнуцца да абароны семʼяў, дзяцей і традыцыйных каштоўнасцяў, то ў мяне да каталіцкіх актывістаў ёсць некалькі пытанняў. Чаму б не пачаць збор подпісаў за вяртанне дэкрэтнага адпачынку для жанчыны ў страхавы стаж? За тое, каб у мужчын-бацькоў таксама была магчымасць выходзіць у такі самы аплочваемы дэкрэтны адпачынак? За павелічэнне колькасці ясляў ды садкоў?

Нікуды не знікла праблема з жытлом: сваё набыць маладой сям’і вельмі цяжка, а каб атрымаць ад дзяржавы ільготны крэдыт, трэба нарадзіць як мінімум траіх дзяцей ды ўвесь час, пакуль знаходзішся з імі на чарзе, бадзяцца па здымных кватэрах. Як вынік, шматдзетныя сем’і – гэта вельмі часта людзі з нізкім узроўнем свядомасці ды адукацыяй, тым часам як рэшта спрабуе інвеставаць у карʼеру, каб, у тым ліку, было за што пасля забяспечыць дзяцёнка.

Hавiны
Карэктная мова. Як асвятляць тэму ЛГБТ?
2019.05.17 17:39

Карацей, нагодаў для збору подпісаў – безліч. Бо саміх праблемаў, якія акурат і замінаюць беларусам «пладзіцца і памнажацца», як заклікае Біблія, таксама безліч. І праблемы гэтыя створаныя, як мне здаецца, зусім не дзяўчаткамі з ружовымі валасамі, а дарослымі, гетэрасексуальнымі, магчыма, нават уцаркоўленымі, дзядзямі і цёцямі ў пінжаках з адпаведных міністэрстваў і ведамстваў.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў