Паводле прававога інспектара незалежнага прафсаюзу РЭП Леаніда Судаленкі, Аляксандра Сямёнава вызвалілі ад збору і нават далі працу – вартаўніком у адной з арганізацыяў Гомля. Такое рашэнне прыняла камісія гарвыканкаму.
Праваабаронца лічыць, што ўлады зрабілі гэта, каб збіць хвалю пратэставых настрояў у грамадстве.
«Наш прафсаюз РЭП віншуе Сямёнава з перамогай, а гэта менавіта перамога. І я не супраць, каб улада вызваліла ад падатку «на дармаедства» і працаўладкавала тыя амаль дзвесце жыхароў Гомля, якім мы дапамаглі напісаць скаргі ў МПЗ », – падкрэсліў прававы інспектар прафсаюза РЭП.
Першы суд «дармаеда» супраць дзяржавы пачаўся ў Гомлі 14 лютага. На 21 лютага было запланаванае другое слуханне. 53-гадовы Аляксандр Сямёнаў, які мае 28 гадоў працоўнага стажу, вінным дзяржаве сябе не лічыць. Гомелец намагаўся давесці, што падатак на ўтрыманства пярэчыць асноўнаму закону – Канстытуцыі.
Відэа з суда
ДР belsat.eu паводле БелаПАН