Экс-прэм'ер Літвы: Расея мусіць перастаць быць сусветным хуліганам


Обсуждение операции НАТО в Югославии в 1999 году / Территория Правды

Операция НАТО в Югославии в 1999 году – одна из самых горячих тем, когда разговор заходит о НАТО. Наши гости тоже схлестнулись. Посмотрите, кто прав по-вашему?Целиком выпуск "Территории Правды" смотрите здесь: https://naviny.belsat.eu/ru/programs/territoriya-pravdy-pochemu-sssr-proigral-nato/

Opublikowany przez Вот Так TV / «Белсат» по-русски Piątek, 8 marca 2019

Першы выпуск новага сезону «Тэрыторыя праўды» на Белсаце завяршыўся гарачай дыскусіяй, якую выклікала абмеркаванне аперацыі NATO ў Югаславіі ў 1999 годзе.

Тон дыскусіі задаў адзін з вядучых ток-шоу Віталь Портнікаў, параўнаўшы дзеянні кіраўніка Югаславіі Слабадана Мілошавіча супраць насельніцтва Косава з гітлераўскім генацыдам і высяленнем крымскіх татараў Сталінам. З гэтым не пагадзіўся Яўген Кажокін – прарэктар МДІМА і былы дырэктар Расейскага інстытута стратэгічных даследаванняў.

«Канцэнтрацыйных лагераў не было. Ішла грамадзянская вайна. З іншага боку былі атрады УЧК (Армія вызвалення Косава – рэд.), якія займаліся тым, чым займаліся нацысты, напрыклад, у Польшчы. Яны забівалі настаўнікаў, дырэктараў фабрык… яны забівалі эліту сербскай меншасці», – заявіў Кажокін.

Яшчэ адзін удзельнік ток-шоу, былы прэм’ер Літвы Андрус Кубілюс, адзначыў, што NATO ўмяшалася ў югаслаўскі канфлікт, каб спыніць знішчэнне насельніцтва ў Косава, тады як у Расеі Слабадан Мілошавіч бачыў саюзніка.

«Калі б Расія сказала Мілошавічу ў той час: «Слухай, сябар, спыніся, нельга так рабіць», я думаю, што не было б таго, што потым было. Тут можна ісці і да Сірыі… І Венесуэла зараз, і таму падобнае… [Гэтага б не было], калі б у Расеі зʼявілася паняцце, што хопіць быць такім сусветным, я б сказаў так, хуліганам, трагічным хуліганам», – адзначыў Кубілюс.

Поўнае выданне праграмы «Тэрыторыя праўды»:

Цыкл з 4 серый прысвечаны 70 гадавіне стварэння NATO, а таксама 20 гадавіне далучэння да яго Польшчы, Чэхіі і Венгрыі.

Глядзіце «Тэрыторыю праўды» увесь сакавік а 21:25 у эфіры нашага тэлеканалу, а пасля на старонцы belsat.eu і на YouTube-канале Вот так.

Стужка навінаў