Дзяржаўны доўг Беларусі вырас амаль на 20 % ад пачатку года


Расце дзярждоўг Беларусі. Ілюстратыўны здымак pixabay.com

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 красавіка складае BR 53,7 млрд, паведаміла Міністэрства фінансаў Беларусі.

Агульны рост за першыя 3 месяцы 2020 года – 19,9 % ці BR 8,9 млрд. Напачатку года дзяржаўны доўг Беларусі складаў BR 44,8 млрд.

Асноўны рост прыпаў на сакавік і склаў BR 6,9 млрд ці 14,7 %. У першую чаргу гэта звязана з дэвальвацыяй беларускага рубля. За мінулы месяц нацыянальная валюта страціла 16,2 % адносна долара.

Знешні доўг Беларусі за сакавік скараціўся на $ 500 млн і зараз складае $ 16,6 мрлд, паведаміла Мінфін.

На старонцы ведамства паінфармавалі, што за першы квартал 2020 года беларускі ўрад узяў знешнія пазыкі на суму $ 247,2 млн. Большасць – у расейскага ўраду і тамтэйшых банках.

Выплаты паводле знешняга доўгу сёлета склалі $ 504,9 млн. Амаль палова гэтай сумы – $ 221,6 млн – прыпала на пагашэнне ўзятых раней у Расеі пазыкаў. На другім месцы – кітайскія банкі – $ 171,2 млн.

Цягам 2019 года знешні доўг Беларусі вырас на 1,4 % да $ 17,1 млрд.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў