ДАІ ладзіць акцыю «Увага – дзеці!»


З 25 траўня да 5 чэрвеня кіроўцы аўтамабіляў падчас руху днём павінныя ўключаць фары. Інспектары ДАІ могуць за адсутнасць святла аштрафаваць.

ДАІ з 25 траўня да 5 чэрвеня абвесціла правядзенне акцыі «Увага – дзеці!». Цягам акцыі інспектары ДАІ будуць сачыць за правіламі бяспечнай перавозкі дзяцей, нагадаюць кіроўцам пра адказнасць за парушэнні правілаў дарожнага руху, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу бяспечных паводзінаў на дарозе.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць як мага больш уважлівымі падчас руху паблізу дзіцячых установаў, праездзе пешаходных пераходаў, каля прыпынкаў грамадскага транспарту і двароў.

Падчас акцыі днём кіроўцы павінныя ўключаць фары.

Аб’ектыў
Дзясяткі кіроўцаў правялі антыпарад у Бабруйску
2020.05.09 20:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў