Чвэрць расейцаў падтрымалі аб'яднанне з Беларуссю


Сацыёлагі расейскага «Левада-центра» запыталіся ў грамадзянаў РФ пра тое, якім чынам павінны будавацца стасункі Расеі і Беларусі. Амаль чвэрць рэспандэнтаў лічаць, што неабходна стварэнне агульнай дзяржавы з адзіным кіраўніцтвам.

«Левада-центр» адзначае, што ў снежні летась адбываліся перамовы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. У сувязі з гэтым даследчы цэнтр задаў пытанне расейцам, як на іх думку павінны развівацца стасункі Беларусі і Расеі.

44 % апытаных лічаць, што краіны павінны больш актыўна супрацоўнічаць у эканамічнай сферы, 28 % рэспандэнтаў адказалі, што трэба захаваць супрацу на існым узроўні. 13 % выступаюць за стварэнне агульнай краіны з адзіным кіраўніцтвам, 10 % апытаных перакананыя, што Беларусь павінна ўвайсці ў склад Расеі.

«Расейцы перажываюць канфлікт з Украінай, які зацягнуўся на доўгія гады, і з цягам часу лепш усведамляюць выдаткі ад санкцыйных рэжыму супраць Расеі і ў большасці сваёй наўрад ці гатовыя ахвяраваць унутраным развіццём дзеля палітычнай інтэграцыі і прыярытэтнаму падтрыманню эканомікі суседа», – цытуе РБК палітолага Аляксандра Пажалава.

Раней Усерасейскі цэнтр даследавання грамадскага меркавання (ВЦИОМ), зладзіў апытанне, па выніках якога апынулася, што найбольш папулярны замежны палітык у жыхароў Расеі – Аляксандр Лукашэнка.

Hавiны
У Еўрапарламенце абмеркавалі інтэграцыю Беларусі ды Расеі
2020.01.23 14:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў