Стала вядома, хто самы папулярны палітык у расейцаў


З апытання, праведзенага Усерасейскім цэнтрам даследавання грамадскага меркавання (ВЦИОМ), вынікае, што найбольш папулярны замежны палітык у жыхароў Расеі – Аляксандр Лукашэнка.

Пра гэта газеце «Известия» паведаміў генеральны дырэктар статыстычнага ведамства Валерый Фёдараў.

Паводле слоў Фёдарава, такое ўспрыманне ў жыхароў Расеі назіраецца не першы раз. Раней з Лукашэнкам канкураваў першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, аднак апошні «некалькі адышоў у цень».

Папулярнасць беларускага кіраўніка Фёдараў патлумачыў тым, што яго палітыка «пры ўсіх але» успрымаецца як прарасейская, а не празаходняя.

«Па-другое, ён успрымаецца як сапраўдны руплівы гаспадар, як чалавек, які выбудаваў стабільную эканоміку, якая дынамічна развіваецца, і забяспечвае досыць жорсткі парадак у сваёй краіне», – падкрэсліў Фёдараў.

Акрамя таго, адзначыў Фёдараў, у Расеі існуе і «маргінальны пункт гледжання», згодна з якім Лукашэнка – «дзіўны, смешны і абсалютна несучасны дзівак з мінулага стагоддзя».

Паводле Фёдарава, такое меркаванне распаўсюджана сярод палітычна індыферэнтнай расейскай моладзі.

Hавiны
«Інтэграцыя будзе з табой або без цябе, выбірай»: расейскі прафесар пра ультыматум Лукашэнку
2020.01.06 16:37

Нагадаем, мінулы год завяршыўся складанымі перамовамі паміж Лукашэнкам і Пуціным, у выніку не была падпісаная 31-я «дарожная мапа» інтэграцыі і не дасягнутая дамоўленасць па коштах на расейскую сырую нафту для Беларусі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў