АНТ спыніў супрацу з вядоўцай, які крытыкаваў затрыманні ў Менску


Вядоўца Дзмітрый Врангель напісаў у сваім Instagram, што тэлеканал АНТ спыніў паказ ягонай перадачы «Прыгоды капітана Врангеля».

У пятніцу 26 чэрвеня ў эфір мусіў выйсці чарговы выпуск трэвел-праграмы «Прыгоды капітана Врангеля». Аднак перадачу не паказалі.

«Усім прыхільнікам нашай аўтарскай праграмы хачу паведаміць, што тэлеканал АНТ спыніла яе паказ. Сябры, хто так быў з намі – ДЗЯКУЙ!», – напісаў вядоўца ў сваім Instagram.

Некалькі дзён таму Дзмітрый Врангель напісаў крытычны пост аб затрыманнях чэргаў да крамы Symbal.by:

«Я не бачу разніцы паміж АЗГ РБ 80-90-ых і сённяшнім днём! Тады, у 90-ых хлопчыкаў і бабулек па дварах не ціснулі, у вугал, як жывёлінаў не заганялі, людзей у плану масава не трымалі. Такой небяспекі за сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх я не адчуваў як сёння! На мне герб »Пагоня« і ў сувязі з гэтым пытанне: ці гатовыя »стражы парадку« не бегчы, а збягаць?»

Праграма «Прыгоды капітана Врангеля» распавядала аб вандроўках у экзатычныя краіны. Зараз яна дасяжная на YouTube.

Дзмітрый Врангель — не адзіны працаўнік дзяржаўнага тэлебачання, які крытычна выказваўся аб дзеяннях уладаў у сувязі з затрыманнямі людзей на мірных дэманстрацыях.

У аўторак крама Symbal.by абвясціла аб сваім закрыцці і запрасілі пакупнікоў наведаць краму ў апошні раз. Перад уваходам утварылася чарга, якую раптоўна пачаў разганяць АМАП. У выніку было брутальна збіта і затрымана 12 чалавек.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў