Амбасадар Славаччыны ў Беларусі Ёзэф Мігаш падаў у адстаўку, якая была прынятая, паведамляе выданне Dennik. Нягледзячы на распаўсюд каронавірусу, ён прысутнічаў на парадзе 9 траўня без згоды свайго кіраўніцтва.
Калі ў МЗС Славаччыны пацікавіліся ў дыпламата, чаму ён адправіўся на парад, Мігаш падаў у адстаўку, а ў СМІ заявіў, што ўдзел у парадзе быў прынцыповай пазіцыяй: «Я сын партызана і антыфашыста», – сказаў ён.
У МЗС Славаччыны лічаць, што амбасадар парушыў прынцыпы камунікацыі са штаб-кватэрай, не папярэдзіўшы аб намеры ўдзельнічаць у парадзе 9 траўня ў Менску.
Ёзэф Мігаш быў прызначаны амбасадарам у Беларусі ў 2016 годзе. На парадзе 9 траўня прысутнічалі два амбасадары з краін ЕЗ – Венгрыі і Славаччыны. Большасць амбасадараў іншых краін не прынялі запрашэнне афіцыйнага Менску.
КА belsat.eu