Нобелеўскі лаурэат у галіне літаратуры Святлана Алексіевіч 7 ліпеня наведае Гомель.
Падчас візіту запланаваная сустрэча з чытачамі і творчай інтэлігенцыяй у Гомельскай абласной бібліятэцы. Як паведаміў старшыня Гомельскай абласной філіі Саюзу беларускіх пісьменнікаў Анатоль Бароўскі, мерапрыемства пачнецца а 16-й гадзіне.
Акрамя творчай сустрэчы, Алексіевіч зоймецца ў Гомлі дабрачыннасцю.
Раней пісьменніца выказала намер дапамагчы інваліду з Гомля Наталлі Васіленка, якой пагражае высяленне за нявыплату камунальных паслугаў. Алексіевіч аплоціць яе запазычанасць.
КА, belsat.eu