На нашых калегаў па ўсёй краіне сёння ідзе «паляванне». У чатырох гарадах затрыманыя журналісты, якія супрацоўнічаюць з нашым тэлеканалам.
Сёння наш калега Алесь Ляўчук паехаў у службовую камандыроўку ў Кобрын. Пра сваё затрыманне журналіст Алесь Ляўчук паведаміў у «Фэйсбуку».
«Нас затрымалі вельмі жорстка – знішчылі тэхніку», – кажа Алесь.
Фрылансерка Ларыса Шчыракова паведаміла, што яе затрымалі ў Гомлі. Праваахоўнікі мелі прэтэнзіі адносна машыны, маўляў, яна можа быць угананая.
Учора спадарыня Ларыса атрымала спагнанне ў памеры 7 базавых велічыняў за удзел у Маршы недармаедау ў Рагачове 12 сакавіка.
Таксама спынілі Кастуся Жукоўскага, які кіраваў уласным аўтам. Супрацоўнікі ДАІ патрабуюць паказаць, што знаходзіцца ў багажніку. Спадар Жукоўскі патрабуе, каб гэта зрабілі з панятымі.
“Прайшло больш трох гадзін дакументы невяртаюць!” – паведаміў Кастусь Жукоўскі а 15:20.
Абноўлена 13:56. Русецкага і Лунёва адпусцілі
На Віцебшчыне міліцыянты затрымалі журналістаў Сяргея Русецкага і Уладзіміра Лунёва. Яны знаходзяцца ў РАУСе ў Полацку. Вядома, што міліцыянты патрабуюць ад журналістаў пісьмовых тлумачэнняў. На дадзены момант сувязі з журналістамі няма.
Стала вядома, што Русецкага і Лунева спынілі за некалькі кіламетраў да Полацку. Клаі яны накіроўваліся ў Новапалоцак на акцыю, супраць дэкрэта № 3. Паводле міліцыянтаў, прычына спынення ў тым, што 1 сакавіка ў вёсцы Фарынава адбыўся разбойны напад, і аўта, на якім персоўваліся журналісты, падобнае на аўта, якое фігуруе ў справе па разбойным нападзе.
Журналістаў Вольгу Чайчыц і Сяржука Кавалёва затрымалі падчас наўпроставага эфіру. Яны вялі онлайнавую трансляцыю з плошчы ў Барысаве.
ВД, belsat.eu