Званок сябру, або Pussy'чка Наталля Іванаўна

Шчыра кажучы, гісторыя са званком кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталлі Качанавай да Вольгі Курачовай – удзельніцы праслаўленай расейскай перфоманс-групы Pussy Riot – мяне ашаламіла. Адна з першых асоб беларускай дзяржавы тэлефануе ўдзельніцы калектыву з сумнеўнай творчай рэпутацыяй, але затое несумненнай рэпутацыяй палітычнай. І фармулюе ў крыху блытанай форме тое, што можна прыняць за прабачэнне: маўляў, няма ў нас да вашага калектыву ніякіх прэтэнзіяў, таму можаце прыязджаць, калі захочаце.

«Калі яна перапрошвала перад цыганамі, такой спёкі яшчэ не было»

Можна, вядома, нешта там праенчыць пра жаночую салідарнасць, пра тое, што цяперашні кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта ўсяе Беларусі значна лепш выхаваная, чым ейныя шматлікія папярэднікі. Але насамрэч трэба казаць пра глабальнае пацяпленне клімату.

Hавiны
«Бацька нас не хоча». Удзельніц «Pussy Riot» не пусцілі ў Беларусь
2019.06.17 13:41

Не, я не лічу, што анамальная спякота ўдарыла ў галаву Качанавай. Калі яна перапрошвала перад магілёўскімі цыганамі, такой спёкі яшчэ не было. Так што можна казаць – і варта казаць – пра пацяпленне беларускага палітычнага клімату. Бо мы памятаем часы, калі з Менску дэпартавалі, напрыклад, кіраўніка фракцыі Дзяржаўнай Думы Расейскай Федэрацыі Барыса Нямцова, на тэрыторыю Беларусі не пусцілі лідара польскай «Салідарнасці» і дэпутата сейма Мар’яна Кшаклеўскага, а віцэ-спікера сейма Доналда Туска пасля ягонай сустрэчы з актывістамі Саюзу палякаў проста абвінавацілі ў спробе распаліць нацыянальную варажнечу. Так, таго самага Туска, які, уявіце сабе, усё яшчэ зʼяўляецца (два тэрміны, як і трэба) вышэйшай службовай асобай Еўрапейскага Звязу. І выбачэнняў не было.

Аб’ектыў
Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта папрасіла прабачэння ў ромаў, МУС – і не збіраецца
2019.05.23 22:29

«Збянтэжаны в.а. міністра ўнутраных спраў»

Што ж датычыць грамадзянаў самой Беларусі, то прабачэнні перад магілёўскімі ромамі за шуневічцкіх «Цыганоў» і зусім выглядаюць чымсьці экстраардынарным. Колькі затрыманых нашых суграмадзянаў адсядзелі за кратамі не тое што некалькі дзён, а некалькі месяцаў праз зусім невыразныя прычыны, дзяржаўныя сродкі масавай прапаганды абвінавацілі іх ледзь не ў спробе збройнага чыну. І што? Выпусцілі. І ніхто не папрасіў прабачэння. Гэта значыць, абвінавачвалі публічна, а публічных прабачэньняў не было.

Мне здаецца, спадарыня Качанава ператварылася ў такога крыху збянтэжанага «в.а. міністра ўнутраных справаў Беларусі» па пытаннях свабоды на тэрыторыі нашай краіны. Сапраўды, папрасіць прабачэння перад магілёўскімі ромамі прыйшлося з відавочным усведамленнем важкасці пытання з дадзенай нацыянальнасцю ў Еўрапейскім Звязе: у рэшце, менавіта ромы – другі пасля габрэяў народ, які мае права казаць пра генацыд падчас Другой сусветнай вайны. А вось гісторыя з «Pussy Riot» выглядае яшчэ больш цікава.

Hавiны
«Перапрацаваліся»: Лукашэнка асабіста даручыў зняць забарону на ўезд у Беларусь удзельніцам «Pussy Riot»
2019.06.19 11:56

«Разумная жанчына, далёка пойдзе»

«Pussy Riot» пры ўсёй несумненнай, на мой погляд, бессэнсоўнасці іх прадстаўлення (скокі ў будынку Святыні Хрыста-Збавіцеля ў Маскве) для Захаду ператварыліся ў сімвал свабоды выяўлення грамадзянскай і мастацкай пазіцыі ў сучаснай Расеі. Не самы галоўны, вядома, але адзін з сімвалаў, бясспрэчна. Узгадайце, як іх спрабавалі выцягнуць з-за кратаў – прычым даволі паспяхова. І званок Качанавай «пусечкам» у вачах і вушах усяго свету становіцца такім сімптомам супрацьстаяння беларускага аўтарытарызму, які змякчаецца, расейскай дыктатуры, якая загнівае. Маўляў, дарагія вы нашыя прадстаўнікі Вашынгтонскага і Брусельскага абкамаў партыі, мы ўжо не такія страшныя, нават вось з «пусечкамі» маем свабодныя зносіны, на вышэйшым узроўні і проста завабліваем іх наведаць нашу пакрытую «лужынамі адлігі» краіну.

Праўда, можна сказаць, што дурніцы будуць «пусечкі», калі паедуць. Памятаеце, чым скончыўся візіт у сінявокую актывістак украінскай FEMEN? Правільна. Выкралі, адвезлі ў лес, пастрыглі і аблілі зялёнкай. Беларускія спецслужбы, улічваючы перамовы на такім высокім узроўні, наўрад ці «пусечак» будуць такім злосным чынам сустракаць. Але ў нас жа спецслужбы іншых дзяржаваў дзейнічаюць. А «пусечкі» гэтыя славутыя не каго-небудзь, а патрыярха Кірыла сваймі песнямі і скокамі пасярод святыні пакрыўдзілі. Таму, не роўны гадзіна, і іх на чужой, так бы мовіць, тэрыторыі, прыхопяць за бакі і абыдуцца з імі, як з «феменкамі». І спішуць на нашых аматараў палітычнага тэатру.

Hавiны
Актывістка «Femen» з аголенымі грудзямі выбегла перад Лукашэнкам і Парашэнкам са словамі «Жыве Беларусь!» (Відэа)
2017.07.21 19:00

А што? Наталля Іванаўна другі раз прасіць прабачэння не будзе. Яна ўжо папрасіла прабачэння. Загадзя, так бы мовіць. З мэтай рэабілітацыі ўсёй беларускай палітычнай сістэмы. Разумная жанчына, далёка пойдзе.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў