Жыхар Жабінкі пабіў касіра электрычкі і пагражаў парэзаць міліцыянта


Нож, з якім безбілетнік напаў на міліцыянтаў.
Фота: mvd.gov.by

Удзень 21 лістапада ў электравіку Берасце – Баранавічы п’яны мужчына пабіў білетнага касіра, а пасля напаў на праваахоўнікаў, якія прыйшлі да яго дадому. Пра гэта паведамілі ў МУС.

Канфлікт завязаўся пасля таго, як 45-гадовы пасажыр адмовіўся аплачваць праезд. Слоўная сварка скончылася бойкай, пасля якой безбілетнік выйшаў на станцыі Жабінка.

ВІДЭА
У Шклове рэцыдывіст уцёк з «хіміі», спрабаваў парэзаць жонку і напаў на міліцыянта
2019.11.22 19:25

Выявіўшы хулігана міліцыянты ўвечары прыехалі да яго дадому. Але мужчына пачаў іх абражаць, а затым схапіўся за нож. Толькі пагроза скарыстаць пісталет змусіла яго спыніцца.

Безбілетнік раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за дробны крадзеж, зʼяўленне ў грамадскім месцы ў стане п’яным і парушэнне ПДР.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў