З Беларусі ў Турцыю дэпартуюць курдскага актывіста, якога вінавацяць у сепаратызме


Хіджры Мамаш.
Фота: humanconstanta.by

Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу прадстаўніка грамадзяніна Турцыі Хіджры Мамаша на рашэнне Генеральнай пракуратуры аб выдачу на радзіму, дзе ён абвінавачваецца ў «замаху на адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы».

Курд Хіджры Мамаш сцвярджае, што яго пераследуюць па палітычных матывах з-за таго, што браў удзел у мірных акцыях і агітаваў моладзь уступаць у Дэмакратычную партыю народаў. Ён папрасіў у Беларусі міжнародную абарону, але 5 лютага Дэпартамент грамадзянства і міграцыі Беларусі адмовіў у гэтым. 3 красавіка суд Цэнтральнага раёну Менску пакінуў рашэнне ў моцы.

Аб’ектыў
Дэпартацыя ў камеру катаванняў
2020.06.01 23:01

23 красавіка намеснік Генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук задаволіў просьбу Міністэрства юстыцыі Турцыі і дазволіў выдачу Мамаша для прыцягнення да крымінальнай адказнасці за «замах на адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы».

Пасля рашэння Вярхоўнага суду мужчыну вышлюць на радзіму. Гэта рашэнне абскарджанню не падлягае, паведамляе праваабарончая арганізацыя «Human Constanta», якая лічыць высылку парушэннем беларускага заканадаўства і міжнародных дамоўленасцяў Беларусі.

Праваабаронцы заяўляюць, што ёсць шматлікія справаздачы аб катаваннях у Турцыі, але «Вярхоўны суд у сваім рашэнне паказвае, што не выявіў абставінаў, якія б пагражалі жыццю і здароўю Мамаша ў Турцыі і што турэцкі бок даў гарантыі таго, што не будзе падвяргаць Хіджры катаванню або стаўленню, якое зневажае чалавечую годнасць».

«Human Constanta» звярталася ў Камітэт па правах чалавека, які прыняў у дачыненні да Хіджры прамежкавыя меры, праз якія Беларусь не можа высылаць заяўніка са сваёй тэрыторыі да вынясення Камітэтам канчатковага рашэння. Аднак МЗС Беларусі заяўляе, што рашэнні Камітэту не носяць абавязковы характар для Беларусі.

Hавiны
Турцыя аднаўляе палёты ў Беларусь. Пазней, чымся ў Польшчу і Літву
2020.05.27 08:20

1 ліпеня аднаўляюцца беларуска-турэцкія авіязносіны. Праваабаронцы мяркуюць, што ўжо ў гэты дзень Мамаша могуць выдаць Турцыі. Праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады не здзяйсняць дзеянні, якія могуць прывесці да павелічэння колькасці ахвяр катаванняў у свеце.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў