З 2020 года стане прасцей увозіць цяжкія рэчы з-за мяжы


Панятак «непадзельны тавар», які прадугледжвае асобны парадак выплаты мытных плацяжоў пры ўвозе грамадзянамі ў Беларусь, не будзе ўжывацца з 1 студзеня 2020 года. Пра гэта паведамілі ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.

Непадзельным з’яўляецца тавар вагой больш за 35 кг (з улікам пакавання), падзяліць які немагчыма без змены яго прызначэння. Зараз у дачыненні да такіх тавараў выплачваюцца плацяжы па стаўках 30 % ад кошту, але не менш як 4 еўра за кожны кілаграм вагі. Гэтак, пры ўвозе пасудамыйнай машыны вагой 36 кг і коштам 300 еўраў неабходна выплаціць 36 кг х 4 еўра = 144 еўра.

Hавiны
У самалётах «Белавіі» можна будзе набыць гарэлку і цыгарэты
2019.08.06 17:11

З 1 студзеня сённяшні «непадзельны» тавар будзе ўключацца ў вагу і кошт тавару, што перавозяць грамадзяне ў ЕАЭС. Таму разлічваць плацяжы будуць з улікам перавышэння вагі ці кошту. Такім чынам, пры ўвозе пасудамыйнай машыны вагой 36 кг і коштам 300 еўраў мытныя плацяжы будуць выплачвацца па стаўках 30% ад кошту, але не менш як 4 еўра за 1 кг лішняй. Калі грамадзянін перасякае мяжу радзей, чым адзін раз у тры месяцы, і ўвозіць толькі гэты тавар, то сума плацяжоў складзе 44 еўра (11 кг х 4 еўра).

Сёння бязмытна можна завезці тавары, кошт якіх не перавышае 500 еўраў і вага – 25 кг. Калі грамадзянін перасякае мяжу часцей, чым адзін раз за тры месяцы, кошт такіх тавараў не павінен перавышаць 300 еўраў, а вага – 20 кг.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў