З 1 студзеня 2020 года зменяцца правілы ўвозу тавараў у Беларусь


З 2020 году паняцце «непадзельны» тавар, у які цяпер уключаецца вага і кошт, адмяняецца, паведамляе сайт гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Згодна новаўвядзення мыты будуць аплачвацца пры ўмове перавышэння кошту або вагі тавару.

Гарадзенскія мытнікі тлумачаць, як будзе працаваць новаўвядзенне на прыкладзе ўвозу ў Беларусь пасудамыйнай машыны. Пры ўмове, што гэтая тэхніка важыць 36 кілаграмаў і яе кошт складае 300 еўраў, мытны плацяжы цяпер складаюць 30 % ад кошту, але не меней за 4 еўраў за 1 кг вагі. Гэта значыць, каб увезці пасудамыйную машыну зараз, то трэба 36 кілаграмаў памножыць на 4 еўраў і атрымаецца, што мыта складзе 144 еўраў.

З 1 студзеня правілы змяняюцца. Надалей абмежаванні застаюцца такімі ж: без аплаты мытаў увезці можна тавары, кошт на якія не перавышае 500 еўраў, а вага не болей за 25 кілаграмаў. Але з улікам адмены паняцця «непадзельны» тавар, аплаты за пасудамыйную машыну складуць 44 еўраў. Гэта значыць пасудамыйная машына ўпісваецца ў ліміты па кошце (500 еўраў), але перавышае ліміты па вазе (25 кілаграмаў) – на 11 кілаграмаў (36 – 25 = 11). Таму 4 еўраў памнажаюцца на перавышэнне нормы па вазе.

Hавiны
Мытнікі канкрэтызавалі, як ільготнікам атрымаць зніжку на ўвоз аўто ў Беларусь
2019.04.12 10:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў